За лепшае асвятленне дзейнасці МНС Мінскай вобласці ўзнагародзілі прадстаўнікоў СМІ

29 ноября 2021
За эфектыўную  працу па фарміраванні культуры бяспекі, лепшае асвятленне дзейнасці МНС сёння  ўзнагародзілі прадстаўнікоў СМІ. Спецыяльныя дыпломы, а таксама карысныя падарункі атрымалі журналісты ў розных намінацыях. За плённую працу падзяку атрымалі ў тым ліку карэспандэнты Агенцтва тэленавін. Дыпломам першай ступені адзначана праграма "Навіны рэгіёна". Лепшым аўтарам у жанры "вогненных рэпартажаў" стаў наш калега Ілья Цвяткоў.

Конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці МНС праходзіць штогод у рамках семінараў па ўзаемадзеянні СМІ з падраздзяленнямі вогненных байцоў. Гэта яшчэ адзін крок у сумеснай працы МНС і СМІ па гарантаванні агульнай бяспекі насельніцтва.