У лагерах Мінскай вобласці працягваецца аздараўленчы сезон. Многія з іх маюць пэўны профіль - лінгвістычны, IT, спартыўны. У апошніх часцей канікулы з карысцю праводзяць будучыя чэмпіёны - тыя, хто прафесійна займаецца тым ці іншым відам спорту.
Як яны сумяшчаюць трэніроўкі і адпачынак, даведалася Вольга Шыханцова.
У гэтым лагеры спартыўнага напрамку на працягу ўсяго лета праходзяць трэніроўкі па футболе, валейболе і канькабежным спорце. За летнюю змену тут адпачываюць больш за тысячу будучых чэмпіёнаў.
Іван Аніськоў займаецца канькабежным спортам 5 гадоў. Каб за лета не страціць фізічную форму, юнак ужо які год запар прыязджае ў спартыўны лагер. Канькабежац трэніруецца два разы на дзень пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера.
Мікалай Гапеенка, заслужаны трэнер СССР па канькабежным спорце, высока ацэньвае магчымасці трэніровачнай базы лагера "Зялёны бор". Інфраструктура дазваляе рыхтаваць канькабежцаў да міжнародных спаборніцтваў.
Акрамя неабходнай базы для канькабежцаў, тут ёсць пляцоўкі для заняткаў валейболам, футболам і спартыўнай гімнастыкай, дзе зручна трэніравацца цэлым камандам.
Распарадак дня ў спартсменаў строгі - пад'ём, зарадка, сняданак і першая трэніроўка. Другая праходзіць бліжэй да вечара. Ёсць час і для забаў, і для творчых заняткаў.
Усяго за летнія змены ў аздараўленчых комплексах Мінскай вобласці адпачнуць больш за 40 тысяч дзяцей. Незалежна ад профілю лагера, кожны школьнік там не проста ўмацуе здароўе, а і атрымае самае каштоўнае - незабыўныя ўражанні ад таго, як правёў лета.
За летнюю змену ў спартыўным лагеры адпачываюць больш за тысячу будучых чэмпіёнаў
10 августа 2020













