За круглым сталом "Белай Русі" абмеркавалі канцэпцыю законапраекта "Аб папярэджанні насілля ў сям'і"

25 апреля 2018

Што тычыцца іншай актуальнай для Беларусі, як зрэшты і шматлікіх краін свету, праблемы бытавога насілля, то засцерагаць ахвяр хатняга самавольства ад агрэсара плануецца без звароту ў дзяржорганы саміх пацярпелых. Сёння траціна пацярпелых жанчын замоўчваюць такія факты. Прычым большая частка выпадкаў напрамую звязаная з ужываннем спіртных напояў. Сёння за круглым сталом у грамадскай арганізацыі "Белая Русь" абмеркавалі канцэпцыю законапраекта "Аб папярэджанні насілля ў сям'і", які ўжо восенню павінен адправіцца на ўзгадненне Прэзідэнту. У МУС заяўляюць, што для прыняцця мер неабавязкова будзе заява ахвяры.

Таксама плануецца, што пракурор зможа без згоды пацярпелай прымяняць меры працэсуальнага характару ў дачыненні да вінаватага, калі будзе ўстаноўлена, што для ахвяры ёсць пагроза для жыцця і здароўя.