За добрую бізнэс-ідэю заплацяць добрыя грошы

21 августа 2013

Нават простыя школьнікі змогуць прасунуць свае праекты, калі імі зацікавяцца інвестары. Сфера беларускіх інавацый чацвёрты год шукае здольную моладзь. Першыя вынікі ўжо прынеслі прыбытак. Якую і на што робяць стаўку навукоўцы сёлета - раскажа Юлія Плытнік.



Беларускі інавацыйны фонд шукае таленты. Прамысловасць, хімічныя тэхналогіі, энергетыка, радыёэлектроніка - тэмы для распрацовак. Трэба не проста прыдумаць праект, але самае галоўнае - упэўніць інвестараў у тым, што ён паспяховы.


Дзве намінацыі - Лепшы інавацыйны праект і Лепшы інавацыйны маладзёжны праект - абмежаванні па ўзросце ў моладзі 35 гадоў. Абавязкова - бізнес-план праекта. Калі ён зацікавіць экспертаў, можна аказацца ў ліку пераможцаў у снежні гэтага года. Летась у ліку лепшых была распрацоўка Паўла Бычкоўскага - каманда спецыялістаў стварыла ўнікальныя проціпухлінныя прэпараты - за месяц чалавек можа перамагчы рак. Такое дасягненне нялёгка далося. 2001 год - першыя клінічныя выпрабаванні. 2012 - заслужаная перамога.


Ацэняць працы лепшыя эксперты з Дзяржаўнага камітэта па навуцы тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук. Спецыялісты выбіралі лепшыя IT-праекты на конкурсе Belarus Startup 2013 з лютага па канец красавіка бягучага года. Дзесяці праектам сказалі так. Конкурс Startup - гэта пропуск у свет высокіх тэхналогій.


Распрацоўкі беларусаў не застаюцца на паперы - кампаніі актыўна ўкараняюць добрыя ідэі ў свой бізнес. Дзякуючы конкурсу, таленавітыя людзі адважна ўвасабляюць свае ідэі ў жыццё. Карысных распрацовак з'яўляецца ўсё больш з кожным годам - і гэта толькі пачатак.