Першае сёлета патомства. Сокалы-пустальгі вярнуліся ў Беларусь яшчэ ў красавіку і, па словах арнітолагаў, занялі практычна ўсе свае старыя дамы. Пустальга не стварае гнёзды самастойна - птушкі займаюць кінутыя дамы крумкачоў і сарок або селяцца ў нішах пад дахамі дамоў. За сокаламі можна назіраць і анлайн - на некаторых гнёздах птушак устаноўлены камеры, трансляцыя жыцця птушкі вядзецца ў рэжыме рэальнага часу.
Працягваецца акцыя па назіранні за міграцыяй птушак "Жывая вясна". Сёлета прадвеснікамі вясны абраныя сем птушак, сярод якіх белы бусел, вясковая ластаўка і чорны стрыж і залацістая шчурка. Усе гэтыя птушкі ўжо вярнуліся з выраю.
За гнёздамі сокалаў можна сачыць анлайн
15 мая 2020













