За эфектыўную працу сельскай гаспадаркі Брэсцкая вобласць атрымала падзяку Прэзідэнта

30 июня 2020
Падзяку Прэзідэнта атрымала Брэсцкая вобласць. Яе ўручылі за эфектыўную працу сельскай гаспадаркі. Па выніках мінулага года рэгіён перамог у рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці сельскагаспадарчай галіны і атрымаў прыз - 540 тысяч рублёў. Сёння Брэсцкая вобласць - лідар у вытворчасці малака. Летась тут атрымалі мільён 741 тону. Гэта самы вялікі вынік па краіне. 

А як ідуць працы на палях сёння - абмеркавалі ў фармаце відэаканферэнцыі. У ёй удзельнічалі ўсе раёны рэгіёна.

Аляксандр Субоцін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Сёлета менавіта сяло будзе адным з тых лакаматываў, якое не дазволіць зваліцца нашай эканоміцы на дно. Нягледзячы на вірус, нягледзячы на сусветныя эканамічныя справы - падзенне цэн на нафту і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што мы дапаможам краіне".

Зараз у рэгіёне актыўна рыхтуюцца да ўборачнай кампаніі. І ў найбліжэйшыя дні плануюць прыступіць да збору ячменю.