Гэтым разам тут панавала атмасфера свята. Новы год не за гарамі, гэта адчуваецца нават па дэкоры машын. Акрамя нацыянальнай сімволікі, навагодняя атрыбутыка. Дарэчы, удзельнікі сёння змагаліся за званне "Лепшага навагодняга борта". І вядома, Новы год - гэта не толькі мішура і гірлянды, але і час добрых спраў. Удзельнікі аўтапрабегу некалькі тыдняў запар пакідалі падарункі для тых, каму не хапае бацькоўскага цяпла - дзяцей з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Падарункі з-пад ёлкі жаданняў у найбліжэйшы тыдзень адправяцца да хлопчыкаў і дзяўчынак.
"За адзіную Беларусь". Пяты месяц запар беларусы збіраюцца на традыцыйны аўтапрабег
19 декабря 2020













