За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75 %

6 августа 2020
Больш за ўсё сваім грамадзянскім правам на другі дзень датэрміновага галасавання скарысталіся выбаршчыкі ў Гомельскай вобласці (звыш 16 %) і Магілёўскай  (амаль 15 % выбаршчыкаў у гэтым рэгіёне ўжо прагаласавалі). Замыкае тройку лідараў сталічны рэгіён - у ім датэрмінова пакінулі голас ужо 12,61 %  выбаршчыкаў. У Віцебскай вобласці і сталіцы яўка на другі дзень  склала каля 12 %. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26 % грамадзян, у Гродзенскай  крыху больш  за 10 %.


Тэгі:

#Выборы 2020