"За духоўнае адраджэнне". Вядомыя лаўрэаты прэстыжнай нацыянальнай прэміі Прэзідэнта Беларусі

8 января 2020
Сталі вядомыя лаўрэаты прэстыжнай нацыянальнай прэміі  "За духоўнае адраджэнне" і ўладальнікі спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі. Адпаведныя ўказы падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Так, з 51 заяўкі фонд Прэзідэнта  адабраў 15 лепшых. Сярод галоўных крытэрыяў паспяховая рэалізацыя культурнага праекта. 

Традыцыйна ў гэтыя святочныя дні прэмію ўручаць дзеячам гуманітарнай сферы: работнікам культуры, майстрам мастацтва, святарам і сацыяльным работнікам. За мінулы год яны ўнеслі асаблівы уклад у справу міласэрнасці, а таксама прасоўвалі ідэі гуманізму. Так, "За духоўнае адраджэнне" ўзнагародзяць  аўтарскую групу Акадэміі навук Беларусі, Белкартаграфіі і Цэнтра электроннай дакументацыі за стварэнне фундаментальнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі", а таксама  археалагічны музей "Бярэсце" і Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў. Прэмія прысуджана  протаіерэю Іаану Харашэвічу і Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў.

10 калектываў і цэнтраў атрымаюць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі. Сярод іх  Белтэлерадыёкампанія  за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, а таксама за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі. Удастоены прэміі таксама Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры  за правядзення маштабных мерапрыемстваў да 1000-годдзя Брэста.