Беларусь гэтымі днямі вызначае, якой будзе наша палітыка на знешнім контуры, па якім шляху развіцця мы будзем рухацца далей. У краіне працягваецца датэрміновае галасаванне па змяненнях у Канстытуцыю.
За чатыры дні ў датэрміновым галасаванні па рэферэндуме прынялі ўдзел 34,28 % грамадзян.
У тройцы лідараў Гомельская, Магілёўская і Брэсцкая вобласці. Следам ідуць Мінская, Віцебская, Гродзенская. Жыхары сталіцы робяць стаўку на асноўны дзень галасавання.
На ўчастках захоўваецца высокая актыўнасць насельніцтва. Шмат людзей прыходзяць прагаласаваць у абедзенны і вячэрні час. Гэта паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка. З набліжэннем асноўнага дня галасавання расце і колькасць назіральнікаў. Зараз ужо акрэдытавана 195 міжнародных назіральнікаў і каля 45 тысяч нацыянальных.
27 лютага расчыняць дзверы яшчэ 217 участкаў на тэрыторыі санаторыяў, бальніц. Таксама будзе арганізавана галасаванне дома.













