За 8 месяцаў года падзеж жывёлы ў краіне вырас больш чым на 10 %

15 сентября 2019
Кадры вырашаюць усё. Асабліва калі гэта датычыцца АПК. Ролю кадраў на сяле цяжка пераацаніць. У нашым наступным рэпартажы  наглядны таму прыклад. За 8 месяцаў года падзеж  жывёлы ў краіне вырас больш чым на 10 %. Чаму так атрымалася, зараз высвятляюць Камітэт дзяржкантролю і пракуратура. Менавіта ім Прэзідэнт у жніўні даручыў разабрацца ў сітуацыі. Ужо зразумела:  промахі па ўсіх франтах -  ад недахопу корму да прафілактычных мерапрыемстваў. І нягледзячы на тое што тэмпы падзяжу зніжаюцца, агульныя лічбы растуць. Проста "мёртвыя душы" перасталі ўтойваць. Падчас праверак выявіліся і выпадкі фіктыўных продажаў. Узбуджаны дзясяткі крымінальных спраў. І гэта толькі пачатак. Тэму прадоўжыць Анастасія Бенедзісюк (вiдэа).