За 60 гадоў Наваполацк стаў малой радзімай для дзясяткаў тысяч беларусаў

3 июня 2018

Зараз перанясёмся ў паўночную частку Беларусі. Горад фантанаў і белых бяроз, унікальных мазаік і дзіўных гарадскіх скульптур. Агенцтва тэленавін падрыхтавала фільм да юбілею аднаго з самых маладых гарадоў Беларусі.

За 60 гадоў Наваполацк стаў малой радзімай для дзясяткаў тысяч беларусаў. Выгадаваў мастакоў і паэтаў, інжынераў і архітэктараў, нафтавікоў. Аўтары фільма зазірнулі ў гісторыю. І разам з відавочцамі вялікай камсамольскай будоўлі ўспомнілі, як гэта было.