За 5 гадоў Беларусь плануе на чвэрць замяніць гарадскі транспарт электрычным

27 ноября 2020

Адным з галоўных кампанентаў пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі стане экатранспорт. Да 2025 года ў адзіны ланцужок павінны ўвязаць усе адпаведныя элементы. Гэта зборка электрамабіляў, развіццё падзарадных станцый і гатоўнасць электрасетак да павышаных нагрузак. І пасля ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС гэтаму надаецца павышаная ўвага.

Маштабны дакумент з удзелам прэм'ера сёння абмеркавалі на выязным пасяджэнні. На дапрацоўку крыху больш чым месяц. Гатоўнасць да 1 студзеня наступнага года.

Святлана Лук’янюк пра галоўныя акцэнты ў барацьбе за экалогію.