За 50 дзён да зімовай Алімпіяды стартавала акцыя "Разам з камандай!"

21 декабря 2017

Да старту галоўных зімовых гульняў чатырохгоддзя застаецца 50 дзён. Беларусы даюць афіцыйны адлік. Сёння пачалася акцыя "Разам з камандай!".

На працягу месяца кожны ахвотнік можа прыдумаць лозунг нашай камандзе - сфатаграфавацца на фоне спартыўных аб'ектаў з прадметамі, якія асацыююцца з алімпійскім рухам, а таксама накіраваць пажаданні ў адрас спартсменаў, якія зусім хутка будуць прадстаўляць Беларусь на Гульнях у Пхёнчхане.

Гэтыя фатаграфіі неабходна размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хештэгамі акцыі. Зараз яны на вашых экранах. Лепшыя работы арганізатары даставяць у штаб беларускай дэлегацыі - у алімпійскую вёску ў Паўднёвай Карэі.

Вынікі акцыі будуць падведзены пасля завяршэння Алімпіяды. Пераможцы атрымаюць памятныя сувеніры. Першымі, хто далучыўся да руху, сталі самі атлеты, а таксама навучэнцы 7 класа гімназіі № 43 горада Мінска і студэнты Універсітэта фізкультуры.

Нагадаем, зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане стартуюць 9 лютага 2018 года.