За 20 гадоў змяненні ў Канстытуцыю ўносіліся ўсяго двойчы

15 марта 2014

За 20 гадоў змяненні ў Канстытуцыю ўносіліся ўсяго двойчы - у 96-м і 2004-м. Абодва разы шляхам рэферэндуму. Зараз Асноўны закон краіны складаецца з 9 раздзелаў і амаль 150 артыкулаў. Продкам сучаснай Канстытуцыі з'яўляецца Статут Вялікага Княства Літоўскага. У рускамоўным варыянце ён убачыў свет у пачатку XIX стагоддзя.


Сёння адразу некалькі экзэмпляраў Статута захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх і арыгінал на рускай мове. А вось арыгінал Канстытуцыі знаходзіцца ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.