Яны займаюць вядучае месца ў сваёй сферы. Асабовы склад здольны дзейнічаць на вадзе, сушы і ў паветры, а іх супрацоўнікі ўнікальныя спецыялісты, якія забяспечваюць захаванасць прыроды. Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сёння 20 гадоў. Віншаванні калектыву накіраваў Прэзідэнт. Пытанні аховы прыроды заўсёды на асаблівым кантролі ў кіраўніка дзяржавы.
Дзяржінспекцыя ў свой час атрымала высокі прэзідэнцкі статус, шырокія паўнамоцтвы і права нашэння зброі. А для больш паспяховага вырашэння задач у сферы нацыянальнай бяспекі цесна ўзаемадзейнічае з іншымі праваахоўнымі органамі.
Узнаўленне лясоў, умацаванне ваенізаванага складальніка, кадравыя пытанні, а яшчэ процідзеянне незаконнаму абарачэнню зброі і барацьба з парушальнікамі законаў. Вялікае інтэрв'ю з начальнікам Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Юрыем Тэртэлем - заўтра пасля “Панарамы” на "Беларусь 1".













