Юрый Іваноў у сотні лепшых фатографаў свету

7 ноября 2018

Ён здымаў першых асоб дзяржавы і звычайных прахожых, народных артыстаў і жыхароў палескіх вёсак. Ён не дзяліў герояў па рангах і да кожнага знаходзіў падыход. Юрый Іваноў у сотні лепшых фатографаў свету. Ён зрабіў дзясяткі тысяч кадраў, якія ўжо сталі гісторыяй. Яго выставы праходзілі на ўсіх экспазіцыйных пляцоўках краіны. І ён першы, хто размясціў работы на сценах медустановы. 4-ая клінічная бальніца Мінска атрымала ў падарунак ужо трэцюю выставу майстра.

Алена Борматава пра лячэбную сілу мастацтва. Гісторыя Мінска на фатаграфіях рознага перыяду. Чорна-белыя і каляровыя кадры сталіцы, якую многіія і не ведалі. Паўстагоддзя ў развіцці горада, за якія вырасла не адно пакаленне гараджан. Будынкі, з якімі асацыіравалі і асацыіруюць Мінск. Архітэктурныя помнікі ў нязвыклых ракурсах і ў незвычайнай экспазіцыйнай прасторы.

Другое кардыялагічнай аддзяленне 4-ай клінічнай бальніцы Мінска стала той выставачнай прасторай, дзе размясцілася выстава фатографа Юрыя Іванова. Экспазіцыя - гэта падарунак клініцы. 40 работ.

Некалькі гадоў таму пацыентам кардыялагічнага аддзялення быў і сам майстар. Падзяка клініцы - ужо трэцяя выстава ў падарунак. Гэта, бадай, адзіная ў краіне бальніца, дзе замест плакатаў з ілюстрацыямі хвароб творы аднаго з лепшых фатографаў свету.

Рэтраспектыва Мінска з 1965 года. Гэта год, калі Іваноў стаў супрацоўнікам усесаюзнага агенцтва друку "Навіны". Фатографу на той момант было ўсяго 25. За паўстагоддзя працы ў яго асабістым архіве мільёны негатываў. І ён памятае, як быў зроблены кожны кадр.

Адкрыццё экспазіцыі прайшло ў рабочым рэжыме. Тут не было гучных прамоў і струннага квартэта. Пацыенты атрымлівалі неабходнае лячэнне, медперсанал аказваў дапамогу.