Юрый Гільдзюк: Мы жывём 75 гадоў пад мірным небам і можам займацца любімай прафесіяй

2 июля 2019

"Беларусь памятае. Памятаем кожнага" - напярэдадні  Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне ўскладаюць кветкі да манументаў, абеліскаў і помнікаў героям Вялікай Айчыннай. Напярэдадні да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску ляглі гваздзікі і ружы ад прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, дзеячаў культуры і мастацтва.

Юрый Гільдзюк, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі: "Мы жывём 75 гадоў пад мірным небам, самае галоўнае. І можам займацца любімай прафесіяй. Калі я стаю  на гэтым святым месцы, я ўспамінаю,  што мая мама, якой зараз 94 гады спаўняецца, аднаўляла пасля вайны мост цераз  Свіслач, што мае сваякі не толькі ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай, але і дапамагалі аднаўляць Мінск. Не толькі гаспадарку, але і культуру і мастацтва".

Ускладанне кветак прайшло таксама ля  іншых помнікаў Мінска. Да акцыі далучыліся творчыя калектывы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Дзясяткі прадстаўнікоў устаноў і навучальных устаноў сферы культуры і сёння далучацца да сімвалічнага праекта памяці.