Спецыялісты пракансультуюць працаўнікоў у пытаннях абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. У сувязі з сезонным характарам будаўнічай галіны яе супрацоўнікі могуць сутыкнуцца з пераводам на іншыя віды работ, няпоўнай занятасцю і як следства памяншэннем аплаты працы. Адзначым, з лістапада штомесячныя выязныя прафсаюзныя прававыя прыёмы праходзяць па галіновым прынцыпе. У мінулым месяцы юрысты надалі ўвагу сельскагаспадарчай сферы.
Юрысты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сёння наведаюць будаўнічыя арганізацыі
18 декабря 2018













