Юрыст Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі кансультаваў працаўнікоў Рэчыцкага метызнага завода

25 февраля 2016

Рэчыцкі метызны завод сёння сустракаў юрыста Федэрацыі прафсаюзаў краіны. У сценах прадпрыемства прайшоў выязны прававы прыём. У асноўным працаўнікі прадпрыемства пыталі аб аплаце за звышурочныя, водпуск за свой кошт і навучанне ў ВНУ за кошт наймальніка. Гэта ўжо не першы такі прыём. Ужо больш за год прафсаюзныя юрысты прыязджаюць на прадпрыемствы і арганізацыі краіны, каб на месцы выслухаць пытанні кожнага працаўніка. Вынік у наяўнасці - за мінулы год такім чынам было выяўлена больш за 40 тысяч парушэнняў працоўнага заканадаўства. Больш як 70 незаконна звольненых спецыялістаў вярнуліся на свае працоўныя месцы. А сумы не выплачаных або ўтрыманых з супрацоўнікаў склалі амаль 55 з паловай мільярдаў рублёў.