Юрыдычны факультэт БДУ святкуе 90-годдзе

19 октября 2015

Гэтай значнай для ВНУ падзеі прысвечаны цэлы цыкл мерапрыемстваў. Адкрыла святкаванне Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя - сёння выкладчыкі лепшых універсітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны абмяркоўвалі развіццё права ва ўмовах глабальных працэсаў. А ўжо ў пятніцу сваімі напрацоўкамі з прафесарскім саставам падзеляцца студэнты, і, магчыма, іх праекты знойдуць практычнае прымяненне.

Сяргей Балашэнка, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ: "Я думаю, што мы можам абмеркаваць розныя прававыя пытанні і зможам знайсці эфектыўныя адказы на праблемы сучаснасці. Юрфак БДУ быў створаны згодна з рашэннем Савета народных камісараў ад 26 жніўня 1925 года. Зараз на юрфаку навучаецца боле 3,5 тысяч студэнтаў, дактарантаў, аспірантаў і магістрантаў па трох вельмі запатрабаваных спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права і паліталогія".

Самая яркая падзея пройдзе сёння ў Вялікім тэатры оперы і балета. Спецыяльна для юбіляраў адбудзецца вялікі гала-канцэрт вядучых майстроў сцэны. На ўрачыстасць запрошана каля 200 ганаровых гасцей з Беларусі, Германіі, Казахстана, Азербайджана, Туркменістана, В'етнама, Галандыі і іншых краін.