Юрыдычная абарона, бяспека працы і развіццё масавага спорту застаюцца прыярытэтамі ў рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

30 мая 2017

Аб гэтым заявіў кіраўнік арганізацыі Міхаіл Орда, прадстаўляючы актыву Магілёўскага аб'яднання новага кіраўніка. Ім стаў Дзмітрый Янкоў, які раней займаў пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. ФПБ будзе надаваць увагу пытанням зарплаты і занятасці людзей. З гэтага года прафсаюзы зоймуцца і кантролем за цэнаўтварэннем па прыкладзе вядучых еўрапейскіх краін. Спецыялісты будуць маніторыць сферу гандлю і паслуг і паведамляць аб парушэннях.

Рыхтуе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і шэраг ініцыятыў. Напрыклад, па змене пенсіённага заканадаўства - магчымасці налічэння стажу па доглядзе за хворымі. А таксама - павышэнне аплаты працы на прадпрыемствах з сезонным цыклам работы.