Юных акцёраў рыхтуюць у лепшай школе Мінскай вобласці ў Лагойску

29 января 2020
Лепшая мастацкая школа Мінскай вобласці - у Лагойску, дзе рыхтуюць юных акцёраў, спевакоў і танцораў. Для таленавітых вучняў Гран-пры і дыпломы першай ступені справа даволі звыклая. Штодзень пасля школы агульнаадукацыйнай мастацкую наведваюць 400 вучняў. І тут у іх свой расклад, дзённікі і адзнакі. Як працуе творчая ўстанова,  убачыла Наталля Кезік.

Таленавітыя вучні Лагойскай школы мастацтваў


Звонкі голас і выдатная дыкцыя проста неабходныя Ганне Казлоўскай - маленькай спявачцы хору. Вакальныя заняткі ў школе мастацтваў дзяўчынка наведвае другі год. А сёлета ў складзе вакальна-харэаграфічнага калектыву заваявала Гран-пры на абласным фестывалі народнай творчасці "Напеў зямлі маёй". 

З выдатнымі вынікамі акцёрскае майстэрства паказала і Анастасія Лешчанка. У сямікласніцы Гран-пры рэспубліканскага конкурсу "Голас". Яшчэ адзін першы дыплом з гэтых жа падмосткаў прывезла і Анастасія Шульжык. Школьніца пакарыла журы  фартэпіяннай музыкай. У школе мастацтваў яна вучыцца пяты год, штодзень рэпеціруе і дома. 

Самае папулярнае ў школе - мастацкае аддзяленне. Урокі наведваюць 130 дзяцей. Захапляюцца вучні тут выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. А затым годна прадстаўляюць сваю школу на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. 

У Лагойскай школе мастацтваў творчую адукацыю школьнікі атрымліваюць ужо больш за 60 гадоў. Штогод дыпломы аб заканчэнні тут выдаюць паўсотні вучням. А сама школа на працягу двух гадоў упэўнена трымае званне лепшай у Мінскай вобласці. 

У школе мастацтваў, якую наведваюць 400 вучняў, ёсць расклад урокаў, дзённікі і адзнакі. Творчыя заняткі праходзяць па чатырох напрамках. Курс навучання  разлічаны на 5 і 7 гадоў. 

У вячэрні час вучнямі раённай школы мастацтваў у Лагойску становяцца дарослыя. Вопытныя педагогі арганізоўваюць для іх урокі па музыцы, танцах і акцёрскім майстэрстве.