Юныя ўдзельнікі дарожнага руху ў гэтыя дні - пад пільнай увагай дарослых

3 июня 2019
У Мінску Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю сумесна з сеткай магазінаў цацак FUNtastik. Інспектары ДАІ спыняюць вадзіцеляў, правяраюць наяўнасць дакументаў і ўмовы перавозкі дзяцей. А юным пасажырам уручаюць падарункі.

Перавозіць дзяцей да дванаццацігадовага ўзросту трэба са спецыяльнымі ўтрымліваючымі  прыстасаваннямі. Малым да пяці гадоў патрэбныя аўтакрэслы, а з пяці да дванаццаці гадоў -  падушкі-бустары. Пры выкананні гэтых правіл перавозка дзяцей будзе не толькі зручнай, але і бяспечнай.