Юныя ратавальнікі сабраліся, каб вызначыць лепшых

9 сентября 2013
Напярэдадні ў дзіцячым лагеры Зубраня адкрыўся 16 рэспубліканскі злёт маладых пажарных. Спаборніцтвы ў лагеры - гэта своеасаблівы фінал раённых і абласных этапаў конкурсу. Тут збіраюцца лідары і каманды Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных з усіх куткоў краіны. Усяго ў кожнай камандзе 24 чалавекі - 12 хлопчыкаў і столькі ж дзяўчынак ва ўзросце да 16 гадоў. Усе дні iх чакаюць конкурсы і спаборніцтвы, дыскатэкі, майстар-класы, новыя знаёмствы і ўражанні. Усяго юныя ратавальнікі правядуць ў лагеры цэлую змену, якая скончыцца 23 верасня.