Юныя мадэльеры рыхтуюць модныя калекцыі да конкурса "Блакітная пралеска"

5 ноября 2019
Вобразы для фотасесій, а таксама  арыгінальныя аксесуары з металу і пластыку. Свае модныя калекцыі рыхтуюць школьнікі са сталіцы. Мадэлі яны прадэманструюць на конкурсе  "Блакітная пралеска", які пройдзе вясной. А пакуль  асвойваюць швейныя тэхналогіі, самастойна дэкарыруюць аддзенне, а таксама малююць фэшн-ілюстрацыі. Па гэтых эскізах потым і будуць ствараць дызайнерскія вырабы.

Зараз школьнікі рыхтуюцца да фотасесіі, дзе прэзентуюць свае першыя ідэі.