Юныя вынаходцы з Беларусі і Расіі прадставілі больш за тысячу навуковых распрацовак

22 мая 2013

Ад робатаў-аўтацягнікоў да платформ для пуску ракетаносьбітаў у адкрытым моры. Юныя вынаходцы з Беларусі і Расіі прадставілі больш за тысячу навуковых распрацовак. Усе мадэлі ў фармаце міні, але з папраўкай пакуль. Большасць праектаў прысвечаныя нанатэхналогіям, лазеры для медыцыны, транспартныя сістэмы для вывучэння паверхняў Марса і міжпланетныя аўтаматычныя станцыі. Конкурс сярод маладых вынаходцаў яшчэ адзін праект Саюзнай дзяржавы Таленты 21 стагоддзя. Шматлікія ноу-хау ўжо запатэнтаваныя і ў найбліжэйшы час рэалізуюцца ў прамысловасці. Самыя таленавітыя юныя вынаходцы Саюзнай дзяржавы атрымаюць гранты. Усяго ж школьнікі з Расіі правялі ў нашай краіне тыдзень. У праграме - экскурсіі, канцэрты. А сёння  юныя вынаходцы наведаюць Лінію Сталіна.