Юныя інтэлектуалы сталіцы паспаборнічаюць паміж сабой у прадметных алімпіядах. Яны пройдуць у канцы лістапада - пачатку снежня. На другім этапе спаборніцтваў навучэнцы з восьмага па адзінаццаты клас прадэманструюць свае веды ў гуманітарных, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках.
Дарэчы, пакарыць інтэлектуальны алімп гэтага навучальнага года навучэнцы змогуць з 13 па 17 студзеня.














