Юныя гамяльчане атрымалі пашпарты

15 марта 2021
Марафон віншаванняў стартаваў у Гомелі. У музеі ваеннай славы з рук прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса свой галоўны дакумент атрымалі каля 30 хлопцаў і дзяўчат. Кожны з іх вызначыўся высокімі поспехамі ў вучобе, спорце, творчасці. Шматлікія актыўна праявілі сябе ў добраахвотніцкіх праектах. 

Акрамя пашпарта школьнікі атрымалі ў падарунак Канстытуцыю, ілюстраванае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і памятныя сувеніры.