Юныя біятланісты Расіі праводзяць летнія зборы ў Беларусі

14 июня 2019

Каманда з Масквы ў якасці базы выбрала аб'екты Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Яны сюды прыязджаюць пяты год запар. Тут камфортныя ўмовы пражывання, кампактна размешчаныя спартыўныя пляцоўкі і сучасная лыжаролерная траса. Дарэчы, менавіта тут навучаліся алімпійская чэмпіёнка Ірына Крыўко і трохразовая паралімпійская чэмпіёнка Святлана Саханенка.

У ліпені Наваполацк сустракае біятланістаў з Мурманскай вобласці. Усяго за летні сезон тут правядуць зборы каля 200 чалавек.