Юбілейныя медалі - самым адданым

17 апреля 2015

Сёння ў адміністрацыі Ленінскага раёна прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне самых паспяховых работнікаў, працоўных калектываў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Спецыяльна для ўшанавання былі выраблены юбілейныя медалі – гэта лімітаваная серыя да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Усяго было ўручана каля 70-ці медалёў і больш за 100 ганаровых грамат. Урачыстае ўзнагароджанне прымеркаванае і да юбілею Ленінскага раёна – ён быў заснаваны 64 гады таму. Сёння каля будынка адміністрацыі пройдзе таксама абнаўленне Дошкі гонару.