Узнагарода зацверджана ўказам Прэзідэнта Беларусі. Уручэнне адбылося ў адпаведных дэкарацыях - выставы, прысвечанай 70-годдзю аперацыі Баграціён, яна праходзіць у маскоўскім музеі Вялікай Айчыннай вайны. Карціны, фатаграфіі, лісты, дакументы і асабістыя рэчы - як наглядны дапаможнік адной з найбуйнейшых аперацый 44-га года. У рамках мерапрыемства адбыўся і круглы стол - з удзелам пасла Беларусі ў Расіі, дырэктара маскоўскага музея і, вядома, ветэранаў - герояў Вялікай Айчыннай.














