Юбілейная выстава Мікалая Кузьміча ў Нацыянальным мастацкім

2 декабря 2020

Майстар, які з нуля ўзнавіў нацыянальную рэліквію - Крыж Еўфрасінні Полацкай - і ўвайшоў у топ-5 ювеліраў свету, якія працуюць у тэхніцы старажытнавізантыйскай эмалі. Юбілейная выстава Мікалая Кузьміча літаральна гадзіну таму адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Экспазіцыя дэманструецца ў зале старажытнабеларускага мастацтва. Сярод прац - стаўратэка са Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, хрысціянскія абразы Кірылы Тураўскага, архангела Міхаіла і святой Варвары. Апошні - дарагі заказ аднаго з мецэнатаў, абраз у золаце і тапазах падарожнічаў па беларускіх храмах падчас пандэміі.

Зараз майстар рыхтуе паўнавартасную серыю хрысціянскіх абразоў.