Юбілей са дня заснавання адзначае Дзяржкантроль Беларусі

1 августа 2014

95 гадоў на варце эканамічнай бяспекі і фінансавай дысцыпліны Беларусі. Юбілей са дня заснавання адзначае Дзяржкантроль Беларусі. 20 гадоў таму быў створаны Камітэт дзяржкантролю. Прадухіленне неэфектыўнага расходу дзяржаўных сродкаў, карупцыйных і эканамічных злачынстваў - галоўная задача Камітэта дзяржкантролю. Эфектыўнасць працы пацвярджаюць і лічбы. Толькі за гэтыя паўгода ў бюджэт спагнана больш за 775 мільярдаў рублёў. З юбілеем супрацоўнікаў і ветэранаў Камітэта дзяржкантролю павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.