Юбілей сёння святкуе Саюз палякаў Беларусі

10 августа 2018

Грамадскае аб'яднанне стварылі ў 88-м. Тады яшчэ асацыяцыя называлася культурна-асветніцкай. Гэтыя функцыі актуальныя і сёння. Захаванасць польскіх традыцый - па-ранейшаму місія нумар адзін. І тут, у талерантнай Беларусі, дзе пражываюць каля 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў, у гэтым пытанні няма перашкод. Тым больш што нашы краіны доўгі час знаходзіліся ў адных гістарычных паралелях. За 30 гадоў плённай працы саюз дарос да рэспубліканскага маштабу. У складзе - 75 аддзелаў па ўсёй Беларусі. Чым сёння жыве найбуйнейшае польскае грамадскае аб'яднанне - у рэпартажы Ніны Мажэйкі (вiдэа).