Юбілей "СБ. Беларусь сегодня": газеце 90 гадоў

31 июля 2017

Юбілей "СБ. Беларусь сегодня": на гэтым тыдні газеце 90 гадоў.

У жніўні 1927 свет убачыў першы нумар газеты "Рабочий", праз некаторы час штодзённік пачаў выходзіць пад назвай «Советская Белоруссия». У даваенны час яна стала першай рэспубліканскай масавай газетай, высокі статус і давер чытачоў захоўвае і зараз.

Рэдакцыя "СБ. Беларусь сегодня" адсвяткуе дзень нараджэння спецвыпускам - на старонках штодзённіка збяруць успаміны, архіўныя фота, гісторыі тых, для каго «Советская Белоруссия» стала справай жыцця.