Юбілей святкуе газета "Жыццё Прыдзвіння" Віцебскага раёна

12 июля 2018

Першы нумар выйшаў з друку ў ліпені 1938. Газета выдавалася нават у гады акупацыі. Змянялася назва, але нязменным заставаўся прафесіяналізм. На працягу васьмідзесяці гадоў гісторыя "Жыцця Прыдзвіння" цесна пераплятаецца і адлюстроўвае жыццё Віцебскага раёна.

Якой была газета ў розныя гады, пра сучаснае выданне і пра людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё друкаванаму слову, - усё гэта ўжо ў святочным выпуску "Жыцця Прыдзвіння".