Юбілей адзначаюць удзельнікі Праваахоўнага руху Беларускага саюза моладзі.

6 февраля 2014

Сёння 10-гадовы юбілей адзначаюць удзельнікі Праваахоўнага руху Беларускага саюза моладзі. А гэта парадку 15 тысяч юнакоў і дзяўчат, якіх называюць сучаснымі дружыннікамі. Іх можна ўбачыць і на вуліцах гарадоў. Яны дапамагаюць дзеючым супрацоўнікам міліцыі і на ўсіх сур'ёзных культурна-масавых мерапрыемствах Арганізацыі. Многія з тых, хто прайшоў школу праваахоўнага руху, пазней змяняюць форму дружынніка на міліцэйскую.


Урачыстасці да юбілею пройдуць па ўсёй краіне, а цэнтрам стане Магілёў. Сёння сучасных дружыннікаў з усіх куткоў Беларусі прыме Магілёўскі вышэйшы каледж МУС.