Юбілей адзначае Мікалай Дуброўскі - самы малады беларускі палкоўнік

23 декабря 2013

Подзвіг даўжынёю ў дзевяноста гадоў. Сёння юбілей адзначае Мікалай Васільевіч Дуброўскі - самы малады беларускі палкоўнік і дакументальны журналіст. Будучы героем, ён змагаецца за справядлівасць, расказвае аб подзвігах салдат і ўвекавечвае памяць таварышаў па службе. А патрыятычнае выхаванне моладзі стаіць на чале яго дабрачыннай дзейнасці.


Аляксандра Драгун больш падрабязна. Самы малады беларускі палкоўнік сёння адзначае свой дзевяносты юбілей. Ніхто і падумаць не мог, што ў дзяцінстве хворы і кволы Коля паднімецца на ногі. Яму нават рыхтавалі труну. Мікалай Васільевіч прайшоў усю Айчынную вайну. Хаця дзясятак разоў знаходзіўся за крок ад смерці.


Здавалася, ён востра адчуваў сваё асаблівае прызначэнне і абавязак. Настырна Мікалай Васільевіч абіваў парог ваенкамата і прасіў, каб адправілі на фронт. Але згадзіліся не адразу - ён быў яшчэ вельмі малады для жахаў вайны. Сышліся спачатку на іркуцкай школе авіямеханікаў.


Мікалай Васільевіч пабываў у гаі смерці, служыў на чале з Пятром Міронавічам Машэравым, асабіста размаўляў з Марыяй Осіпавай і Аленай Мазанік, распісаўся на рэйхстагу і знайшоў сваё каханне. Вядома, ваенныя будні і балючы ўспамін мінулых падзей знайшлі адлюстраванне на паперы ў дакументальнай журналістыцы.


Сам будучы героем, ён змагаўся за справядлівасць і расказваў пра невядомыя подзвігі. Нават на заслужаным адпачынку сядзець у хатніх тапачках не меў намеру. Дапамагае з жыллёвым пытаннем саслужыўцам, збірае дакументы аб загінуўшых салдатах, садзейнічае адкрыццю імянных шыльдаў і застаецца сапраўдным чалавекам.


Калі сабраць усе ордэны і медалі ветэранаў, які жылі ў гэтым доме, атрымаецца больш за 4 сотні. Менавіта ў гонар герояў Мікалай Васільевіч пасадзіў гэты дубок амаль 30 гадоў таму. Дрэва мацнее, а жывых сведак вайны становіцца ўсё менш.


Працу, дабрачынную дзейнасць сумяшчае з сямейным бытам. Мае сына, дачку, унучак і праўнукаў. Свайго героя родныя шкадуюць і ганарацца ім. А сёння разам з роднымі і сябрамі Мікалай Васільевіч адзначыць свой юбілей і падзеліцца ўспамінамі і дабрачыннымі планамі.