Юбілей адзначае Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя

5 ноября 2016

10 гадоў на свой страх і рызыку. Юбілей адзначае Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя. Яе заснавальнікам з'яўляецца Савет Міністраў. Гэта першае і адзінае спецыялізаванае дзяржпрадпрыемства ў Беларусі, якое супрацоўнічае з замежнымі страхавымі і перастраховачнымі кампаніямі. Агенцтва "Фітч" прысвоіла яму рэйтынг В, прагноз стабільны. За час працы прадпрыемства наладзіла кантакты з больш як 90 карпарацыямі з 20 краін. Сярод іх прадстаўнікі Расіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Каралеўства Бахрэйн, Індыі, Лівана, Францыі і Германіі.

Асноўная місія нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі - развіццё інфраструктуры Беларусі ў гэтай сферы, стварэнне нацыянальнай сістэмы перастрахавання і павышэнне статусу краіны на міжнародным рынку.