Ю. Сянько: Гадавы транзіт грузаў праз Беларусь можа дасягнуць рэкордных 60 мільёнаў тон

18 июля 2018

Кожная сёмая мытная дэкларацыя ў Беларусі выпускаецца ў аўтаматычным рэжыме, а афармляецца ў сярэднім да дзвюх хвілін. Усяго за першае паўгоддзе такіх экспартных дэкларацый выпушчана больш за 40 тысяч, і ўсё дзякуючы сучасным лічбавым сістэмам. Гэта эфектыўна і для бізнесу, і для эканомікі краіны ў цэлым. Гадавы транзіт грузаў праз Беларусь можа дасягнуць рэкордных 60 мільёнаў тон. Гэта ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" заявіў кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько.

Дарэчы, беларускія інфармацыйныя тэхналогіі тут працуюць не толькі на эканоміку нашай краіны. Магчымасць аўтаматычнага выпуску тавараў была закладзена ў Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза менавіта па ініцыятыве Беларусі.