Моўныя курсы арганізуюць у бібліятэцы імя Пушкіна

22 января 2019

Вывучыць больш глыбока культуру Кітая, Францыі ці Іспаніі можна ў Мінску ў лінгвістычных клубах. Праз вывучэнне замежных моў сціраюцца межы паміж краінамі. Моўныя курсы арганізуюць у бібліятэцы імя Пушкіна. Выкладчыкі з розных краін Еўропы, Лацінскай Амерыкі і Кітая акцэнт робяць на вуснай практыцы. У клуб іспанскай мовы мадэратары на гэты раз запрасілі прадстаўнікоў розных прафесій - носьбітаў мовы.

Паглыбіцца ў іспанскую, кітайскую, французскую ці італьянскую культуру можа кожны. Уваход у моўны клуб бясплатны.