Моўны і культурны цэнтр Азербайджана з'явіцца ў лінгвістычным універсітэце Мінска

2 февраля 2018

Сёння падпісана адпаведнае пагадненне. На першую сумесную навуковую канферэнцыю выкладчыкі і студэнты адправяцца ў Баку ў красавіку.

А з новага навучальнага года ў раскладзе студэнтаў-лінгвістаў з'явяцца заняткі па вывучэнні мовы і культуры Азербайджана. Таксама у планах арганізаваць выпуск сумеснага навуковага часопіса.