Яўка выбаршчыкаў па краіне традыцыйная высокая

17 ноября 2019
Беларусам неабыякава іх будучыня. Аб гэтым гаворыць і тое, што яўка выбаршчыкаў па краіне традыцыйная высокая, і тое, што людзі ведаюць сваіх кандыдатаў. А для таго, каб прагаласаваць змог кожны беларус, выбарчыя ўчасткі былі арганізаваныя нават ва ўстановах, адкуль людзям не так проста і адлучыцца. Напрыклад, у брэсцкай радзільні сёння свае галасы аддалі амаль 300 маладых мам. Аб тым, як галасуе краіна - Юрый Шаўчук. 

Гэта самыя юныя памочнікі выбаршчыкаў у краіне. Некаторым малым усяго суткі. Іх мамы ўжо зрабілі выбар у карысць сям'і, а зараз выбіраюць, як зрабіць гэту сям'ю шчаслівай. У спісе 267 жанчын. Траціна з іх свой выбар зрабіла ўжо з самай раніцы, Тыя, каму пакуль рэкамендаваны пасцельны рэжым, урны прыносілі прама ў палаты. І хоць маладыя мамы збянтэжаныя сваімі клопатамі, яўка на гэтым участку звычайна складае 100 працэнтаў 

Уважлівае стаўленне сёння і да выбаршчыкаў старога ўзросту, якія адзінока пражываюць у вёсках. Для іх спецыяльна арганізавалі галасаванне дома. Найстарэйшы выбаршчык вёскі Малое Залужжа Мінскай вобласці - 90-гадовая Надзея Палягошка - з вялікім задавальненнем чакала важных гасцей. 

А вось у Магілёўскай вобласці людзям старога ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі на выбарчых участках дапамагалі валанцёры. Усяго ж ва ўсходнім рэгіёне працуе 739 участкаў. Напрыклад, на гэтым у архітэктурна-будаўнічым каледжы месца ў парламенце аспрэчваюць 8 кандыдатаў. У іх ліку педагогі, прадпрымальнікі і нават навукоўцы. Так што вызначыцца з выбарам тут выбаршчыкам было не так ужо і проста. 

З усходу на захад краіны. Актыўна сёння людзі галасавалі і ў Гродзенскім рэгіёне. Беларусам не ўсё роўна, за каго аддаваць свой голас. Стаўка на прафесіяналаў сваёй справы і людзей, якім не абыякава будучыня краіны. 

Гэтая школа ў Віцебску па наведвальнасці магла параўнацца са знакамітым летнім амфітэатрам. У навучальнай установе размясцілася пяць выбарчых участкаў. У спісах кожнага не менш як дзве з паловай тысячы чалавек. Тут галасуюць жыхары густанаселенага мікрараёна Білева. А гэта ў асноўным маладыя сем'і. Таму, нядзіўна, што большасць прыходзяць з дзецьмі. 

Высокую яўку выбаршчыкаў у рэгіёнах, на думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта забяспечыла вялікая праца, якая была праведзена напярэдадні выбараў: агітацыйныя кампаніі былі арганізаваныя ва ўсіх рэгіёнах. Дарэчы, сама Наталля Качанава аддала свой голас на ўчастку 507 Старавіленскай акругі і падзялілася з журналістамі, якімі бачыць будучых народных выбраннікаў. На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, вельмі важна, каб дэпутаты пастаянна сустракаліся з людзьмі, праводзілі асабістыя прыёмы і адказвалі на пытанні грамадзян.

На ўчастку 507 Старавіленскай выбарчай акругі Мінска свой выбар зрабіў і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Уладзімір Андрэйчанка прыйшоў разам з жонкай.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У парламенце я б хацеў бачыць прафесіяналаў, якія не будуць займацца палітычным крытыканствам, а ўсё-такі вырашаць канкрэтныя пытанні, накіраваныя на развіццё нашай краіны. Гэта, першым чынам, пытанні занятасці і працаўладкавання, павышэння прыбыткаў грамадзян, а таксама прыцягненне ў краіну інвестыцыяй".

Бюлетэнь ва ўрну на гэтым жа ўчастку апусціў і старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч. Тут жа прагаласавалі члены ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Адзначым, у Старавіленскай выбарчай акрузе на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць шэсць кандыдатаў. Конкурс вышэй за сярэдні па краіне.

Чысціня і празрыстасць выбарчага працэсу на працягу ўсяго галасавання  знаходзілася пад пільным кантролем назіральнікаў, у тым ліку міжнародных. Іх у краіне працуе больш за тысячу. Напрыклад, для дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ўчастак у сталічнай трыццатай школе стаў чацвёртым. Рыгор Рапота адзначыў, што ніякіх заўваг да працы камісій няма, а ўся кампанія праходзіць у спакойным рэжыме.

У такі дзень галасуюць і тыя, хто флаг Беларусі не аднойчы паднімаў на вяршыню спартыўнага Алімпу. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалай Казека, які выхаваў не адну плеяду алімпійскіх чэмпіёнаў, узважана і ўважліва штораз падыходзіць да выбару кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Сённяшнія выбары не сталі выключэннем. 

Галасавалі ў гэты дзень і прадстаўнікі шоу-бізнесу. Напрыклад, Анатоль Ярмоленка адправіўся на свой участак для галасавання фактычна з трапа самалёта. Свой выбар артыст традыцыйна зрабіў, нягледзячы на гастролі і шчыльны графік. Дарэчы, сёння народны "сябар" не толькі аддаў свой голас, але і эксклюзіўна праспяваў для выбарчай камісіі.

Так Беларусь галасавала сёння да гэтай хвіліны. Карціна на выбарчых участках вельмі добра апісвае ўсю палітру фарбаў гэтага важнага для краіны дня. Людзям не ўсё роўна, за каго яны галасуюць. Не проста паставіць галачку насупраць прозвішчы кандыдата, а выбраць годных прадстаўнікоў у парламент. А ў тых, хто пакуль не паспеў зрабіць свой выбар, яшчэ ёсць без малога дзве гадзіны. Участкі для галасавання будуць працаваць да 8 гадзін вечара. 


Тэгі:

#Выборы 2019