Кірмаш "Зроблена ў Беларусі" аб'яднаў рамеснікаў і прадстаўнікоў вытворчасцяў лёгкай прамысловасці і харчавання

3 июля 2020
Мінск шумеў і віраваў увесь дзень. Самая народная пляцоўка - ля Палаца спорту.


 Каларытны кірмаш "Зроблена ў Беларусі" аб'яднаў рамеснікаў і прадстаўнікоў лепшых вытворчасцяў лёгкай прамысловасці і харчавання. 


Атрымалася гэткая прэзентацыя брэндаў Беларусі. Можна было абнавіць гардэроб, адкрыць для сябе гастранамічныя навінкі або на адзін дзень стаць майстрам па дрэве - і ўсё гэта пад музычнае суправаджэнне. 

На сцэне з самай раніцы святочны настрой стваралі артысты. Там працавала наша здымачная група - у Юліі Токар самыя яркія кадры. 

Хвацкі, шчыра, а галоўнае, ад душы аматарскія і заслужаныя калектывы краіны з раніцы задавалі святочны тон гэтаму дню і пляцоўку ля Палаца спорту ператварылі ў вялікі оўпен-эйр. Цэнтр сталіцы стаў і цэнтрам народных гулянняў. Абапал сцэны - фуд-корты. Тут прапаноўвалі пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні - ад крафтавага марожанага валошкавага колеру да самага вялікага драніка.

А яшчэ тут можна было пакаштаваць гаючую гарбату з рарытэтнага самавара на вуглях. Добры дзень! Раскажыце, калі ласка, якую беларускую траву запарваеце?

Не проста паспрабаваць - зрабіць самім і пакінуць на памяць. У горадзе майстроў рамеснікі давалі майстар-класы і здзіўлялі сваімі вырабамі. У прадметы мастацтва яны ператваралі самыя розныя матэрыялы: гліну, саломку, дрэва. 

Наогул, шчодры кірмаш "Зроблена ў Беларусі" - гэта яшчэ і прэзентацыя нашых брэндаў. Тут і калекцыі адзення з натуральных матэрыялаў, і скураныя вырабы з айчыннай сыравіны.

Такое яркае свята, безумоўна, заслуга саміх беларусаў. Пазнаёміцца з таленавітымі майстрамі і папоўніць сваю хатнюю калекцыю сувеніраў можна будзе на кірмашы і ў выхадныя.