Кірмаш вакансій праходзіць сёння ў Мінску

4 апреля 2017

Новых работнікаў гатовы прыняць 25 прадпрыемстваў Цэнтральнага раёна. Сярод іх вытворцы бытавой тэхнікі, адзення, гіпермаркеты, хлебазаводы, гасцініцы, рэстараны, будаўнічыя арганізацыі. Беспрацоўныя могуць пракансультавацца і атрымаць накіраванне на сумоўе. Таксама адкрыты набор на перанавучанне.

Усяго ў сталіцы каля 8 тысяч вакансій. Спецыялісты адзначаюць: прыкладна траціна наведвальнікаў такіх кірмашоў уладкоўваецца на працу на працягу тыдня-двух.