Па традыцыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў. Вакансіі прапануюць каля 130 прадпрыемстваў і арганізацый горада - установы аховы здароўя, гандлю, прамысловасці. Акрамя таго, можна прайсці прафарыентацыйныя тэсты, навучыцца правільна складаць рэзюме, атрымаць інфармацыю па навучанні і перанавучанні.
На аднаго беспрацоўнага ў сталіцы сёння прыпадае 16 вакансій. Павялічыўся попыт на спецыялістаў рабочых прафесій, аднак наймальнікі зацікаўлены ў кваліфікаваных работніках. Таму у службах занятасці спашукальнікаў арыентуюць на перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі.













