Кірмаш "Мінскі дранік" упершыню праходзіць у сталіцы

12 августа 2017

Дранік-бургер, бульбяныя ролы і традыцыйныя беларускія пачастункі. Вялікі кулінарны кірмаш "Мінскі дранік" упершыню праходзіць у сталіцы. Стрыт-фуд-фестываль з нацыянальным каларытам разгарнуўся на пляцоўцы каля Палаца спорту. Некалькі дзясяткаў кафэ і рэстаранаў прапануюць незвычайныя варыяцыі адной з любімых беларускіх страў.

Вольга Арцем’ева, повар: "Сапраўдны дранік гатуецца без мукі, можна толькі дадаць крыху бялку. Яшчэ ёсць сакрэты. Каб дранік не разваліўся, можна дадаць лыжачку малака або смятаны. Мы прапанавалі дранікі па старажытных рэцэптах: нацёртыя на тарцы з дабаўленнем чырвонага перцу, смажаным лукам, класічны дранік".

Прадэгуставаць стравы можна будзе і заўтра. У праграме - кулінарныя майстар-класы, конкурсы і музычнае шоу.