Ярка і маштабна Беларусь адзначыла 85-годдзе Дзяржаўтаінспекцыі

11 июля 2021

Парад тэхнікі, выстава рэтрамабіляў і паказальныя выступленні. 

Так ярка і маштабна  Беларусь адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння Дзяржаўтаінспекцыі. Рэспубліканскае свята   "Дзень адкрытых дарог"  зазірнула ў кожны рэгіён. Тэлемост аб'яднаў  Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Віцебск, а яшчэ Маладзечна і Александрыю. У свята  не абышлося і без падарункаў: новымі машынамі  папоўніліся аўтапарки, узнагароды атрымалі і лепшыя супрацоўнікі ДАІ.