Яркія старонкі гісторыі беларускага алімпійскага руху ў аб'ектыве фотарэпарцёраў БелТА

22 мая 2019
У адным з гандлёвых цэнтраў Мінска адбылося адкрыццё фотавыставы, якую арганізаваў Алімпійскі камітэт Беларусі сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. Алімпійскія чэмпіёны Алена Бялова, Аляксандр Раманькоў, Сяргей Макарэнка, Андрэй Барбашынскі, Дар'я Домрачава і шматлікія іншыя не маглі прапусціць адкрыццё выставы, бо яны і з'яўляюцца героямі спартыўнага фоталетапісу Беларусі. Выстава "Беларусь алімпійская: яркія старонкі" падоўжыцца аж да завяршэння ІІ Еўрапейскіх гульняў, да 30 чэрвеня.

Акрамя таго, стартавала акцыя ў падтрымку беларускай каманды на ІІ  Еўрапейскіх гульнях  "Яскравае лета!".  Для ўдзелу неабходна падпісацца на старонку НАК Беларусі ў сацсетках, зрабіць фота з Лёсікам і сімволікай спаборніцтваў на фоне спартыўных аб'ектаў, напісаць словы падтрымкі і хэштэгі "яскравае лета", "brighgames" і "brightteamby". Адначасова з адкрыццём выставы перад уваходам у гандлёвы цэнтр размясцілі 50 флагаў  усіх краін - удзельніц ІІ  Еўрапейскіх гульняў. Пазней быў прэзентаваны відэаролік галоўнага мультыспартыўнага  форуму Еўропы ў 2019 годзе на вялікім мультымедыйным фантане насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.